27 сакавіка ў Віцебску праходзіў VII адкрыты конкурс нацыянальных культур, творчасці і прыгажосці «Грацыя International». Пра гэта паведаміла БелТА.
У конкурсе прымалі ўдзел 14 дзяўчат і юнакоў беларускіх ВНУ з Беларусі, Расіі, Індыі, Шры-Ланкі, Нігерыі, Кітая, Туркменістана, Конга і Лівана. Удзельнікі прадэманстравалі членам журы нацыянальныя стравы, прыгатаваныя імі падчас конкурсу.




