Маршрутам памяці
Маладзёжная патрыятычная акцыя «Непакораныя», прысвечаная 80-годдзю Перамогі ў Вялікай Айчыннай вайне, праходзіць з 9 да 26 мая. Яна аб’яднае 15 гарадоў Расіі і Беларусі. Гэты маршрут памяці, пачынаючы ад Брэста і заканчваючы Севастопалем, складзе пяць тысяч кіламетраў. Праект, накіраваны на захаванне гістарычнай памяці і патрыятычнае выхаванне моладзі, падтрымалі Савет Рэспублікі Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь і Савет Федэрацыі Федэральнага Сходу Расійскай Федэрацыі.
Стартавала акцыя ў Маскве. Яе ўдзельнікі — 100 чалавек — учора прыбылі ў Брэст. Гэта актывісты маладзёжных, грамадскіх, патрыятычных арганізацый, студэнты ўніверсітэтаў дзвюх краін. Далучылася і брэсцкая моладзь. У першай палове дня юнакі і дзяўчаты пабывалі на экскурсіі ў Брэсцкай крэпасці, усклалі кветкі, ушанавалі памяць абаронцаў хвілінай маўчання. Адной з сімвалічных дзеяў акцыі стала разгортванне самага вялікага ў свеце Сцяга Перамогі. Яго шырыня — 35 метраў, а даўжыня — 65. Палотнішча разгарнулі побач з манументам «Мужнасць».
Маладых людзей прывіталі намеснік Старшыні Савета Рэспублікі Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь Сяргей ХАМЕНКА і намеснік Старшыні Савета Федэрацыі Федэральнага Сходу Расійскай Федэрацыі Юрый ВАРАБ’ЁЎ.
Сяргей Хаменка назваў мэтай рэалізацыі падобных ініцыятыў імкненне старэйшых данесці да маладога пакалення разуменне таго, што падзеі 1941–1945 гадоў не павінны паўтарыцца: «Трэба, каб і праз 25, і праз 50, і праз 100 гадоў усе памяталі аб трагедыі нашай зямлі і гераізме, які праявіў савецкі салдат, каб вызваліць родную зямлю ад навалы. Гістарычная памяць — падмурак будучыні».
Маршрут экспедыцыі працягнецца ў іншых гарадах Беларусі, затым удзельнікі накіруюцца ў Расію.