Top.Mail.Ru

Удзельнікі прапагандысцкіх груп сустрэліся з працоўнымі калектывамі Віцебскай вобласці

Думка аб скіраванасці Узброеных Сіл Беларусі на абарону сваёй краіны лейтматывам праходзіла праз выступленне міністра юстыцыі Яўгена Каваленкі перад працоўным калектывам філіяла «Папяровая фабрыка «Чырвоная зорка» ААТ «Светлагорскі ЦКК», што ў Чашніках. Сустрэча праходзіла ў рамках адзінага дня інфармавання па тэме «Абарончая магутнасць беларускай арміі і патрыятызм у сучасных умовах».



Спікер засяродзіў увагу на тым, што абарона і нацыянальная бяспека беларускай дзяржавы трымаюцца найперш на арміі. Яе вярхоўным галоўнакамандуючым, згодна з Канстытуцыяй, з’яўляецца Прэзідэнт.

Выбраны на гэты пост Аляксандр Лукашэнка вызначыў стратэгічныя кірункі па пераўтварэнні ва Узброеныя Сілы сучаснай Беларусі тых вайсковых часцей і аб’яднанняў, якія засталіся на тэрыторыі былой БССР. Мэтай было стварэнне баяздольнай мабільнай арміі. Сёння яна з’яўляецца часткай аб’яднанай рэгіянальнай групіроўкі войскаў і магутнай заслонай ад магчымых атак звонку, у першую чаргу з захаду, паўночнага захаду, а цяпер трывожныя навіны прыходзяць і з паўднёвых рубяжоў. 

Знешнюю ваенна-палітычную абстаноўку Яўген Каваленка ахарактарызаваў як складаную: нарошчваецца прысутнасць НАТА ў краінах заходняй Еўропы, актыўна мілітарызуюцца Польшча і Прыбалтыка, на іх тэрыторыях ствараюцца ваенные базы з прысутнасцю армій іншых краін, вядзецца іх баявая падрыхтоўка па наступальных сцэнарыях. Толькі ў 2025 годзе прайшло больш за 250 вучэнняў. 

У такіх умовах важна быць гатовымі адстаяць краіну. Таму ў Беларусі створана кампактная, мабільная, прафесійна падрыхтаваная і добра аснашчаная армія, якая гарантуе бяспеку дзяржавы і грамадзян. У прыярытэце — удасканальванне сістэм разведкі, радыёэлектронная і контрбатарэйная барацьба, выкарыстанне беспілотных авіяцыйных комплексаў, аператыўная маскіроўка, развіццё сістэм кіравання. 

Створаны новы род войскаў: беспілотная авіяцыя, сярод задач якой — паветраная разведка, агнявое паражэнне, навядзенне і карэкціроўка агню, забеспячэнне воінскіх падраздзяленняў. Працуе ваенна-прамысловы комплекс. Згодна з Праграмай сацыяльна-эканамічнага развіцця на пяцігодку, доля айчынных узораў узбраення павінна скласці не меней за 50 %.

— Наш галоўны саюзнік — Расійская Федэрацыя, — абазначыў міністр юстыцыі. — Пацвярджэннем найвышэйшага ўзроўню ўзаемадзеяння нашых дзяржаў з’яўляецца размяшчэнне ў Беларусі тактычнай ядзернай зброі і пастаноўка на баявое дзяжурства ракетнага комплексу «Арэшнік».

Святлана ЯКАЎЛЕВА
Фота з адкрытых крыніц


arrow
Нашы выданні

Толькі самае цікавае — па-беларуску!

Напішыце ў рэдакцыю