Top.Mail.Ru

Уезду ў ЕС чакаюць 740 грузавых і 60 легкавых аўто — ДПК

Чэргі транспартных сродкаў захоўваюцца на ўезд у Польшчу і Літву. Аб гэтым БелТА паведамілі ў Дзяржаўным пагранічным камітэце.


Перад пагранпераходамі «Баброўнікі» («Бераставіца»), «Кукурыкі» («Казловічы»), «Шальчынінкай» («Беняконі») і «Мядзінінкай («Каменны Лог») фіксуецца 740 грузавікоў. Кантралюючыя службы польскіх пунктаў пропуску за суткі аформілі 29% транспарту ад нормы, літоўскіх — 23%.

Па стане на 10.00 уезду ў Еўрасаюз перад пунктамі пропуску «Мядзінінкай» («Каменны Лог») і «Кузніца Беластоцкая» («Брузгі») чакаюць 60 легкавых аўто.

arrow
Нашы выданні

Толькі самае цікавае — па-беларуску!

Напішыце ў рэдакцыю