Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка 20 лютага падпісаў Указ № 62, якім актуалізаваны склад Прэзідыума Вышэйшай атэстацыйнай камісіі, Камісіі па пытаннях памілавання і вызвалення ад крымінальнай адказнасці пры Прэзідэнце Рэспублікі Беларусь і Камісіі па разглядзе зваротаў грамадзян Рэспублікі Беларусь па пытаннях здзяйснення імі правапарушэнняў. Пра гэта БелТА паведамілі ў прэс-службе кіраўніка дзяржавы.
Змяненні абумоўлены кадравымі прызначэннямі, якія раней адбыліся ў Канстытуцыйным Судзе, Генеральнай пракуратуры, Следчым камітэце і Міністэрстве аховы здароўя, а таксама неабходнасцю ўдакладнення асобных пасад членаў названых калегіяльных утварэнняў.