Top.Mail.Ru

Указам Прэзідэнта ў Беларусі ўстаноўлены адзіныя тарыфы на паслугі па дзяржрэгістрацыі нерухомай маёмасці

Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка 25 чэрвеня падпісаў указ нумар 245, якім устаноўлены адзіныя тарыфы на паслугі па дзяржаўнай рэгістрацыі нерухомай маёмасці незалежна ад таго, аказваюцца яны грамадзянам у агенцтвах па дзяржрэгістрацыі або натарыусамі. Памер такіх тарыфаў разлічваўся з улікам эканамічна абгрунтаваных затрат. Аб гэтым БелТА паведамілі ў пресс-службе беларускага лідара.


Гэтае рашэнне Прэзідэнта, як і нядаўна прынятая новая рэдакцыя закона «Аб дзяржаўнай рэгістрацыі нерухомай маёмасці, правоў на яе і здзелак з ёю», дасць магчымасць у поўнай меры забяспечыць рэалізацыю прынцыпу «адно акно» пры дзяржрэгістрацыі нерухомай маёмасці.

Указ уступіць у сілу пасля яго афіцыйнага апублікавання.
arrow
Нашы выданні

Толькі самае цікавае — па-беларуску!

Напішыце ў рэдакцыю