Top.Mail.Ru

Указам Прэзідэнта ўдакладнены бюджэт ФСАН у 2025 годзе са значным ростам даходаў

Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка падпісаў указ № 454, у адпаведнасці з якім удакладняюцца асобныя паказчыкі бюджэту дзяржаўнага пазабюджэтнага фонду сацыяльнай абароны насельніцтва Рэспублікі Беларусь на 2025 год. Пра гэта паведамілі ў прэс-службе беларускага лідара.


З улікам дынамікі па фондзе заработнай платы і даных аб фактычным выкананні бюджэту фонду павялічаны яго даходы на Br2 млрд 696 млн 639,6 тыс. Выраслі ў сувязі з павышэннем пенсій і яго расходы на Br429 млн 768,3 тыс.

У выніку гэтых удакладненняў планавы прафіцыт фонду павялічыўся на Br2 млрд 266 млн 871,3 тыс. і склаў Br2 млрд 768 млн 684,5 тыс.

arrow
Нашы выданні

Толькі самае цікавае — па-беларуску!

Напішыце ў рэдакцыю