Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка 8 ліпеня падпісаў указ № 223, накіраваны на спрашчэнне ўмоў выдачы авансаў пры пастаўках сельскагаспадарчай прадукцыі для рэспубліканскіх дзяржаўных патрэб. Дакумент уносіць карэкціроўкі ў адпаведны ўказ ад 17 ліпеня 2014 года № 350. Пра гэта БелТА паведамілі ў прэс-службе беларускага лідара.
Прадугледжваецца наяўнасць пастаянна дзеючых закупачных цэн на сельгаспрадукцыю, якія будуць карэкціравацца з улікам аб’ектыўных прычын. Гэта дазволіць арганізацыям, што перапрацоўваюць такую прадукцыю, загадзя заключаць дагаворы пастаўкі і праводзіць авансаванне сельгасвытворцаў.