Top.Mail.Ru

Указам Прэзідэнта заснаваны герб і сцяг Гомельскага раёна

Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка 27 кастрычніка падпісаў указ №383, які прадугледжвае заснаванне герба і сцяга Гомельскага раёна. Пра гэта паведамілі ў прэс-службе кіраўніка дзяржавы.

Герб адлюстроўвае гістарычны шлях і асаблівасці рэгіёна. Ён уяўляе сабой шчыт, у верхнім зялёным полі якога размешчаны два залатыя снапы і сярэбраны крыж, а ў ніжнім блакітным полі — залатая рысь.

Сцяг Гомельскага раёна ўзнаўляе выяву герба.

Стварэнне новых геральдычных сімвалаў будзе спрыяць папулярызацыі нацыянальных традыцый, гістарычнай і культурнай спадчыны рэгіёна.


arrow
Нашы выданні

Толькі самае цікавае — па-беларуску!

Напішыце ў рэдакцыю