Top.Mail.Ru

Указам Прэзідэнта зацверджаны новыя патрабаванні пажарнай бяспекі для асобных катэгорый будынкаў і памяшканняў

Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка 25 чэрвеня падпісаў указ «Аб забеспячэнні пажарнай бяспекі», паведамілі ў прэс-службе кіраўніка дзяржавы.

Дакументам зацвярджаюцца новыя агульныя патрабаванні пажарнай бяспекі да ўтрымання і эксплуатацыі капітальных будынкаў (пабудоў, збудаванняў), ізаляваных памяшканняў і іншых аб’ектаў, якія належаць суб’ектам гаспадарання. Пры гэтым выключаюцца залішнія і састарэлыя патрабаванні да ўтрымання будынкаў, сродкаў забеспячэння пажарнай бяспекі і пажаратушэння, арганізацыі тэхналагічных працэсаў і вядзення дакументацыі.

Акрамя таго, Дзяржпрамнагляд МНС надзяляецца паўнамоцтвамі па наглядзе за дзейнасцю юрыдычных асоб, якія ажыццяўляюць вытворчасць выбуховых рэчываў і вырабаў, якія іх змяшчаюць, у частцы вырабу, захоўвання, транспарціроўкі і знішчэння. Гэтая мера прынятая для таго, каб упарадкаваць нагляд у галіне прамысловай бяспекі і выключыць залішнюю наглядную нагрузку на суб’екты гаспадарання.

Указам таксама прадугледжваецца ўскладанне на МНС функцыі па каардынацыі дзейнасці маладзёжнай грамадскай арганізацыі ратавальнікаў-пажарных.


arrow
Нашы выданні

Толькі самае цікавае — па-беларуску!

Напішыце ў рэдакцыю