Top.Mail.Ru

Указам Прэзідэнта зменены парадак правядзення абавязковай дзяржаўнай дактыласкапіі

Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка 28 кастрычніка падпісаў указ № 387, якім карэкціруецца парадак ажыццяўлення абавязковай дзяржаўнай дактыласкапічнай рэгістрацыі, устаноўлены ўказам № 565 ад 18 лістапада 2004 года. Аб гэтым паведамляе БелТА.


Дакумент падрыхтаваны ў мэтах рэалізацыі палажэнняў закона ад 2 лютага 2026 года «Аб змяненні законаў па пытаннях дзяржаўнай дактыласкапічнай рэгістрацыі».

Указам, у прыватнасці, вызначаны органы, якія ўпаўнаважаны выдаваць накіраванні на дактыласкапічную рэгістрацыю і праводзіць яе новым катэгорыям асоб, якія падлягаюць абавязковай дактыласкапіі ў адпаведнасці з законам.

Акрамя таго, удасканальваецца парадак інфармацыйнага ўзаемадзеяння паміж дзяржаўнымі органамі ў гэтай сферы. Уносяцца змяненні, абумоўленыя практыкай прымянення дзейных норм.

Для забеспячэння прастаты і даступнасці нарматыўных прадпісанняў для грамадзян указ № 565 выкладзены ў новай рэдакцыі.

arrow
Нашы выданні

Толькі самае цікавае — па-беларуску!

Напішыце ў рэдакцыю