Top.Mail.Ru

Уключаць ацяпленне ў жылфондзе Гродна пачнуць 9 кастрычніка

У Гродне 9 кастрычніка паводле рашэння Гродзенскага гарвыканкама пачнуць уключаць ацяпленне ў жылым фондзе. Пра гэта БелТА паведамілі ў РУП «Гроднаэнерга».


Праз далейшае зніжэнне тэмпературы цяпло пачне паступаць у жылыя дамы, інтэрнаты, установы адукацыі, тэатры і агульнагарадскія лазні.

Пры тэмпературы вонкавага паветра, вышэйшай за 10 градусаў цяпла, ацяпленне памяшканняў будуць ажыццяўляць у рэжыме прапальвання, максімальна выкарыстоўваючы мясцовыя віды паліва з забеспячэннем аператыўнага рэгулявання падачы цеплавой энергіі, у тым ліку ў ручным рэжыме, для падтрымання тэмпературы ў межах санітарных норм у перыяды рэзкіх павышэнняў (паніжэнняў) тэмпературы вонкавага паветра і недапушчэння «перапалаў».

У «Гроднаэнерга» дадалі, што пачатак ацяпляльнага перыяду — заўсёды адказнае мерапрыемства для энергасістэмы. Пасля падачы цепланосьбіта на аб’екты сацыяльнай сферы і ў жылыя дамы патрабуецца некаторы час на наладку ўсёй сістэмы цеплазабеспячэння.

arrow
Нашы выданні

Толькі самае цікавае — па-беларуску!

Напішыце ў рэдакцыю