Top.Mail.Ru

Украіна і РФ увялі рэжым цішыні ў раёне горада Алешкі для падрыхтоўкі да гуманітарнай аперацыі

Узброеныя Сілы Расіі з 04.00 27 кастрычніка спынілі агонь на херсонскім напрамку і ўвялі рэжым цішыні ў сувязі з падрыхтоўкай да гуманітарнай аперацыі ў раёне населенага пункта Алешкі. Аб гэтым паведамілі ў Міністэрстве абароны РФ, перадае БелТА.



Аб уступленні ў сілу рэжыму спынення агню ў раёне Алешак з 03.00 па кіеўскім часе (04.00 мск) 27 кастрычніка абвясціў і Генштаб УС Украіны.

Адміністрацыя прэзідэнта ЗША 23 кастрычніка паведаміла, што Расія і Украіна пагадзіліся на спыненне агню ў Алешках, каб забяспечыць дастаўку гуманітарнай дапамогі і падрыхтаваць эвакуацыю грамадзянскага насельніцтва праз спецыяльны бяспечны калідор.


arrow
Нашы выданні

Толькі самае цікавае — па-беларуску!

Напішыце ў рэдакцыю