Што рабіць, калі ўкусіла ці падрапала жывёла, распавялі ў Міністэрстве аховы здароўя, паведамляе БелТА.
Спецыялісты звярнулі ўвагу, што распачаць неабходныя дзеянні трэба нават у тым выпадку, калі кантакт (укусы, драпіны, сліна) адбыўся са знешне здаровай жывёлай.
Толькі ўрач (хірург, траўматолаг) ацэніць рызыку магчымага заражэння вірусам шаленства і прызначыць пры неабходнасці курс прафілактычных прышчэпак, падкрэслілі ў Міністэрстве аховы здароўя.Па-першае, варта правесці першасную апрацоўку месца кантакту — старанна прамыць вадой з мылам. Пры наяўнасці раны — пасля прамывання з мылам апрацаваць яе краю 5% настойкай ёду / любым спіртазмяшчальным антысептыкам. Затым накласці стэрыльную павязку і неадкладна (на працягу сутак пасля кантакту) звярнуцца ў арганізацыю аховы здароўя.
У Міністэрстве аховы здароўя адзначылі, што шаленства — гэта абсалютна смяротнае захворванне. Адзіным эфектыўным сродкам прафілактыкі з’яўляецца своечасовае аказанне антырабічнай дапамогі пацярпелым.Адначасова са зваротам да ўрача важна прыняць (па магчымасці) меры ў адносінах да жывёлы — яе неабходна ізаляваць і выклікаць спецыяліста ветэрынарнай службы для кансультацыі і арганізацыі назірання. За вонкава здаровымі хатнімі жывёламі (сабакамі ці катамі) усталёўваецца ветэрынарнае назіранне, тэрмін якога складае 10 дзён з моманту кантакту.
Фота з адкрытых крыніц