Top.Mail.Ru
126

Уладальніц прэміі «Жанчына года» ўпершыню вызначылі ў БДУ напапярэдні 105-годдзя ВНУ

Уладальніц прэміі «Жанчына года» ўпершыню вызначылі ў Беларускім дзяржаўным універсітэце. Пра гэта БелТА паведамілі ў прэс-службе БДУ.



Прэмія ўпершыню заснаваная сёлета з нагоды 105-годдзя ВНУ. Яна таксама прымеркаваная да абвешчанага Прэзідэнтам Аляксандрам Лукашэнкам Года беларускай жанчыны.

«З жанчыны сімвалічна і канцэптуальна пачынаецца многае. Асвета, адукацыя і ўслаўленне нашых зямель пачаліся з вялікай асветніцы XII стагоддзя Ефрасінні Полацкай. Перапісванне кніг, міратворчая і дабрачынная дзейнасць увекавечыла імя Ефрасінні і зрабіла яе вобраз сімвалам жанчыны ў адукацыі, навуцы і выхаванні. Гэта ўсё апраўдана і сугучна ключавым місіям сучаснага ўніверсітэта — асвета, навука, выхаванне і культура. Пацвярджэнне гэтаму — факт устаноўкі манумента Ефрасінні Полацкай упершыню ў Беларусі менавіта ў дворыку БДУ (1999 год). У гэтым закладзены сэнс непарыўнасці і асаблівай сакральнасці адукацыі як каштоўнасці. Сёння вобраз Ефрасінні Полацкай штодня нагадвае нам у БДУ пра тое, з каго пачалася адукацыя на тэрыторыі Беларусі», — сказаў рэктар ВНУ, вітаючы ўдзельнікаў урачыстай цырымоніі.


Дыпломамі і памятнымі прызамі ўзнагародзілі 105 лаўрэатак прэміі ў васьмі катэгорыях: «Лідарства і кіраванне», «Грамадская дзейнасць», «Ідэалагічная і выхаваўчая дзейнасць», «Навуковая дзейнасць», «Адукацыйная дзейнасць», «Прафесійная дзейнасць», «Жанчына працы» і «Ветэран БДУ».

Музычныя падарункі накіравалі творчыя калектывы і салісты ўніверсітэта. У іх ліку ансамбль танца «Крыжачок», фальклорны ансамбль «Сарматы», фальклорна-этнаграфічны ансамбль «Неруш» і дзіцячы ансамбль танца «Літарынка».

Напапярэні 105-годдзя БДУ ўсе мерапрыемствы ВНУ праходзяць пад эгідай гэтай святочнай даты. Арганізуюць падзеі на факультэцкім і агульнаўніверсітэцкім узроўнях. Святочная праграма ўключае навуковыя канферэнцыі, творчыя конкурсы, інтэлектуальныя спаборніцтвы, міжнародныя форумы, выставы і канцэрты.

arrow
Нашы выданні

Толькі самае цікавае — па-беларуску!

Напішыце ў рэдакцыю