Задача пастаўлена.
Улады Мінска плануюць абмежаваць адключэнне гарачай вады ў летні перыяд максімум дзевяццю днямі. Пра гэта паведаміў намеснік кіраўніка Мінгарвыканкама Алег Корзун у эфіры АНТ.
Паводле яго слоў, зараз планавыя адключэнні ў сталіцы доўжацца да 14 дзён, а ў 2024 годзе сярэдні тэрмін адсутнасці гарачай вады складаў амаль 10 дзён. Корзун нагадаў, што каля 40 гадоў таму ў Мінску гарачую ваду адключалі на месяцы, таму цяперашнія тэрміны значна карацейшыя.
Ён таксама адзначыў, што з улікам маштабаў сталічнай сістэмы — больш за 3400 кіламетраў цеплавых сетак, звыш 50 кацельняў і каля 7500 дамоў — адключэнне на 3-5 дзён летам лепш, чым рызыкаваць заставацца без ацяплення і гарачай вады зімой.
— Задача пастаўлена, каб гэтая праца праходзіла за тэрмін не звыш 9 дзён на бягучы момант, — падсумаваў намеснік кіраўніка Мінгарвыканкама