Уладзімір Каранік сустрэўся з калектывамі Беларускай АЭС і Ашмянскага мясакамбіната.
Закранаючы тэму маючых адбыцца выбараў Прэзідэнта Беларусі, кіраўнік Гродзенскай вобласці адзначыў:
«Грамадзяне сёння нацэлены на тое, каб захаваць мір, стабільнасць, жыць, не баючыся за сябе і блізкіх. Усе пытанні, а яны ўзнікаюць у любой дзяржаве, трэба вырашаць канструктыўна, шляхам дыялогу, абмеркавання, вылучаць прапановы. Ёсць дакладнае разуменне таго, што людзі ўсвядомілі: будучыня вызначаецца ў кабінках для галасавання, а не на плошчах».
У фармаце адкрытага мікрафона ўдзельнікі сустрэч цікавіліся міжнароднай абстаноўкай, будаўніцтвам пешаходна-рэкрэацыйнай зоны ў Астраўцы, добраўпарадкаваннем старых мікрараёнаў горада, страхаваннем работнікаў, дааснашчэннем Астравецкай бальніцы яшчэ адным МРТ і іншымі тэмамі.