Top.Mail.Ru

Уладзімір Пярцоў: Мы — спадчыннікі народа-пераможцы

Памяць аб жахах вайны, зверствах фашыстаў неабходна берагчы і перадаваць будучым пакаленням. Бо перавага адной нацыі або расы над іншай — гэта шлях да кровапраліцця, знішчэння чалавецтва, цывілізацыі, усяго жывога, адзначыў першы намеснік кіраўніка Адміністрацыі Прэзідэнта Беларусі Уладзімір Пярцоў: 


— Мы захоўваем гэтую праўду, гэтую памяць, даносім яе да нашых дзяцей для таго, каб тое, што было восем дзесяцігоддзяў таму, не паўтарылася. І каб тыя людзі, хто перапісвае гісторыю, для каго наша праўда — не праўда, і хто спрабуе навязаць гэта моладзі, каб яны бачылі, што мы згуртаваныя. Мы памятаем, цэнім, мы — спадчыннікі народа-пераможцы, — падкрэсліў Уладзімір Пярцоў. — Гэта перамога Чырвонай Арміі на фронце. Гэта перамога партызан і падпольшчыкаў, якія таксама ваявалі і гінулі. Найлепшыя гады свайго жыцця аддавалі за тое, каб мы жылі ў свеце, у прынцыпе былі на гэтай зямлі. Гэта перамога і тых, хто працаваў у тыле па 12-14 гадзін, у тым ліку і дзяцей, жанчын, старых, хто забяспечваў фронт усім неабходным. Мы павінны гэта памятаць. Гэта галоўнае свята, свята жыцця для ўсіх разумных, хто памятае гісторыю. Тых, хто шануе памяць, шануе продкаў.

arrow
Нашы выданні

Толькі самае цікавае — па-беларуску!

Напішыце ў рэдакцыю