Як звярнуў увагу старшыня Пастаяннай камісіі па ахове здароўя, фізічнай культуры, сямейнай і маладзёжнай палітыцы Палаты прадстаўнікоў Валерый МАЛАШКА, у дыскусіях фарміруюцца сэнсы. «Вельмі важна, што мы чуем моладзь, а моладзь чуе нас, — падкрэсліў ён. — І гэта не проста пачатак, які аб’ядноўвае, гэта пункт адліку нашай сумеснай будучыні, будучыні нашай краіны».
Па словах старшыні Пастаяннай камісіі па адукацыі, культуры і навуцы Палаты прадстаўнікоў Ігара МАРЗАЛЮКА, сустрэча з маладымі парламентарыямі прайшла жыва, незафармалізавана. «І будзем спадзявацца, што рэзультатыўна, — удакладніў дэпутат. — Як казаў яшчэ вялікі Арыстоцель, спачатку нараджаецца слова, слова матэрыялізуецца ў справах, канкрэтных учынках. Думаю, мы на правільным шляху».
У рабоце пасяджэння камісіі Маладзёжнага савета пры Палаце прадстаўнікоў па адукацыі, навуцы, культуры і маладзёжнай палітыцы, акрамя дэпутатаў, прынялі ўдзел прадстаўнікі маладзёжных саветаў розных узроўняў, грамадскіх аб’яднанняў.
«Нягледзячы на прынцып адкрытай работы камісій, мы мэтанакіравана запрасілі нашых калег, каб абмеркаваць шэраг стратэгічна важных пытанняў — умовы працы і сацыяльныя гарантыі для моладзі на працоўных месцах, а таксама стратэгію маладзёжнай палітыкі Саюзнай дзяржавы, — адзначыў старшыня Маладзёжнага савета пры Палаце прадстаўнікоў Ян АСТРОЖСКІ. — Для нас важна чуць меркаванне маладых людзей на розных узроўнях, зразумець што менавіта іх непакоіць, як яны бачаць узаемадзеянне з калегамі з Расіі, якія ёсць праблемныя пытанні на месцах, пачуць іх прапановы. Усё гэта ў абавязковым парадку будзе ўлічана пры рабоце на пасяджэнні Маладзёжнага савета пры Палаце прадстаўнікоў і адлюстравана ў адпаведных дакументах-ініцыятывах. Толькі ў такім тандэме мы можам развіваць маладзёжную палітыку і будаваць надзейную будучыню моладзі нашай Радзімы з улікам тэндэнцый сучаснага свету».
Вераніка КАНЮТА
Фота прадастаўлена Маладзёжным саветам пры Палаце прадстаўнікоў.