Top.Mail.Ru

Уначы без замаразкаў

У першай палове кастрычніка ўсе мы з нецярпеннем чакаем бабінага лета. У пачатку гэтага тыдня да нас прыйшла яго «рэпетыцыя», паведамілі ў Рэспубліканскім цэнтры па гідраметэаралогіі, кантролі радыеактыўнага забруджвання і маніторынгу навакольнага асяроддзя Мінпрыроды.


Ужо 7 кастрычніка надвор’е ў Беларусі будзе вызначаць цёплая вільготная паветраная маса. Ноччу без істотных ападкаў, раніцай і днём месцамі па краіне пройдуць невялікія дажджы. У начныя і ранішнія гадзіны ў асобных раёнах чакаецца туман. Вецер няўстойлівы слабы. Тэмпература паветра ўначы будзе вагацца ад 2 да 8 °C, удзень — ад 11 да 17 °C.

У сераду месцамі па краіне пройдуць кароткачасовыя дажджы. Ноччу і раніцай у асобных раёнах слабы туман. Вецер няўстойлівы ад слабага да ўмеранага. Тэмпература паветра ноччу складзе 1–7 °C, па ўсходзе Беларусі — да 9 °C з плюсам. Днём будзе 10–16 °C.

І ў чацвер месцамі чакаюцца кароткачасовыя дажджы. Ноччу і раніцай у асобных раёнах слабы туман. Вецер няўстойлівы ад слабага да ўмеранага. Тэмпература паветра ўначы — ад 2 °C да 9 °C, а днём — 9–15 °C.

Сяргей КУРКАЧ

arrow
Нашы выданні

Толькі самае цікавае — па-беларуску!

Напішыце ў рэдакцыю