Top.Mail.Ru
227

Уначы да −33 °С. Аранжавы ўзровень небяспекі аб’яўлены ў Беларусі на 2 лютага

Аранжавы ўзровень небяспекі аб’яўлены ў Беларусі на 2 лютага з-за халоднага надвор’я. Аб гэтым паведамілі ў Рэспубліканскім цэнтры па гідраметэаралогіі, кантролі радыеактыўнага забруджвання і маніторынгу навакольнага асяроддзя Мінпрыроды.


Прагназуецца пераменная воблачнасць. Пераважна без ападкаў, толькі днём месцамі па поўначы — невялікі снег. У асобных раёнах галалёд, на дарогах галалёдзіца. Вецер паўночна-заходні ўмераны. 

У начны і ранішні час на большай частцы тэрыторыі краіны мінімальная тэмпература паветра складзе мінус 25-28 градусаў, месцамі — мінус 29-33 градусы, днём — мінус 13-19.

arrow
Нашы выданні

Толькі самае цікавае — па-беларуску!

Напішыце ў рэдакцыю