У Мінску ноччу ратавальнікі ліквідавалі ўзгаранне пяці легкавых машын па вуліцы Магнітнай. Аб гэтым паведамляе БелТА.
«На момант прыбыцця падраздзяленняў МНС адбывалася гарэнне пяці легкавых аўтамабіляў у паркінгу жылога дома. Работнікі МНС ліквідавалі пажар», — сказалі ў прэс-службе.
Прычыны і абставіны здарэння высвятляюцца. На месцы працавалі шэсць адзінак тэхнікі МНС.