Top.Mail.Ru

Унесены змяненні ва ўказ аб бягучым банкаўскім рахунку фізічных асоб з базавымі ўмовамі абслугоўвання

Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка 22 жніўня падпісаў указ № 313, у адпаведнасці з якім унесены змяненні ва ўказ «Аб бягучым (разліковым) банкаўскім рахунку фізічнай асобы з базавымі ўмовамі абслугоўвання». Пра гэта паведамляе БелТА.



Дакумент падпісаны ў мэтах стварэння эфектыўных умоў для выканання ўстаноўленых заканадаўствам аб выканаўчым вядзенні абмежаванняў памеру ўтрыманых з даходаў грамадзян грашовых сродкаў.

Указам прадугледжана, што не будзе ажыццяўляцца спісанне грашовых сродкаў з базавых рахункаў у бясспрэчным парадку, за выключэннем іх спісання органамі прымусовага выканання, органамі Фонду сацыяльнай абароны насельніцтва Міністэрства працы і сацыяльнай абароны і органамі, якія ажыццяўляюць пенсіённае забеспячэнне.

Спісанне грашовых сродкаў у бясспрэчным парадку з іншых рахункаў грамадзян (электронных кашалькоў) будзе ажыццяўляцца без змен.


arrow
Нашы выданні

Толькі самае цікавае — па-беларуску!

Напішыце ў рэдакцыю