Top.Mail.Ru

Унікальную гістарычную экспазіцыю пад адкрытым небам пачалі манціраваць у Заслаўі

Гістарычную экспазіцыю пад адкрытым небам пачалі манціраваць у цэнтры Заслаўя, перадае БелТА.


Ужо ўстаноўлены тры вітрыны, якія дэманструюць розныя эпохі. Усяго іх будзе шэсць. Акрамя макетаў будынкаў прадставілі і макеты страчаных знакавых збудаванняў.

Па канцэпцыі, кожны экспанат адлюстроўвае тую ці іншую старонку ў гісторыі горада: ад тэматыкі старажытнага гарадзішча да Вялікай Айчыннай вайны. Аналагаў такога музея ў краіне няма. Ініцыятарам праекта выступіў Мінаблвыканкам.

  • «Ідэя ў тым, каб расказаць гісторыю горада, пачынаючы ад перыяду яго стварэння. Падчас раскопак гарадзішча знойдзены аўтэнтычныя прадметы. Хацелася паказаць людзям, якія наведваюць горад, тыя скарбы, што захоўвае музей, — адзначыў дырэктар прадпрыемства „Мастак-сэрвіс“ (Наваполацк) Ігар Рудзеня. — Шмат працавалі, зрабілі эскізы, прадставілі ў 3D мадэлі на ўзгадненне. Прыступілі да рэалізацыі».

TMAT3554_result.jpg

Паводле яго слоў, такая работа выконваецца ўпершыню. Вітрыны размяшчаюцца на вуліцы, таму вырашаюцца пытанні з падагрэвам, вентыляцыяй, каб стварыць неабходны мікраклімат. Спецыялісты прымянілі інавацыйныя рашэнні.

Экспанаты — рэплікі арыгінальных прадметаў, якія маюць вельмі вялікую культурную каштоўнасць. «Музей беражліва іх вазіў на сканіраванне. Прадметы ўзноўлены максімальна дакладна, некаторыя складана адрозніць ад сапраўдных», — расказаў Ігар Рудзеня.

TMAT3560_result.jpg

У вячэрні час макеты будуць прыгожа падсветлены. «Думаю, што госці і жыхары горада будуць задаволены», — дадаў спецыяліст.

Праект рэалізуецца да абласных «Дажынак», якія пройдуць у Заслаўі 20 верасня. Эпіцэнтрам святочных мерапрыемстваў стане абноўленая Цэнтральная плошча, на якой праводзіцца маштабная рэканструкцыя з уладкаваннем пешаходных дарожак, асвятлення. Таксама добраўпарадкоўваецца тэрыторыя Царквы Праабражэння Гасподняга.


TMAT3565_result.jpg

Мяняецца і Рынкавая плошча, дзе абсталююць веладарожку, скейт-парк. Яе таксама ўпрыгожыць алея дэкаратыўных дрэў.

arrow
Нашы выданні

Толькі самае цікавае — па-беларуску!

Напішыце ў рэдакцыю