Top.Mail.Ru
276

Унікальны перасовачны музей «Цягнік Перамогі» прыбудзе ў Беларусь 21 чэрвеня

«Цягнік Перамогі» 21 чэрвеня зноў прыбудзе ў Беларусь. Аб гэтым паведамілі ў прэс-цэнтры БЧ.

Беларускай чыгункай сумесна з расійскімі калегамі ў 2021, 2022 і 2024 гадах быў паспяхова рэалізаваны гісторыка-асветніцкі і грамадска-патрыятычны праект «Цягнік Перамогі». Ён быў ажыццёўлены пры падтрымцы Адміністрацыі Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь і актыўным садзейнічанні Рэспубліканскага валанцёрскага цэнтра.

Гэты праект выклікаў вялікую грамадскую цікавасць і атрымаў высокую ацэнку ў жыхароў Беларусі. У рамках яго рэалізацыі за гэты перыяд экспазіцыю наведалі больш за 100 тысяч чалавек у 23 гарадах нашай краіны.

У 2025-м — у год 80-годдзя Перамогі савецкага народа ў Вялікай Айчыннай вайне — унікальны перасоўны музей зноў прыбудзе ў нашу краіну.

Па Беларускай чыгунцы ён будзе курсіраваць з 21 чэрвеня па 5 ліпеня 2025 года. Маршрут «Цягніка Перамогі» складзены з улікам знамянальных і памятных дат Беларусі, а таксама тэхнічнай магчымасці інфраструктуры Беларускай чыгункі. За 15 дзён «Цягнік Перамогі» пабывае ў пяці абласных цэнтрах і горадзе-героі Мінску. Першымі з экспазіцыяй музея змогуць азнаёміцца жыхары Брэста (21–23 чэрвеня). Далей ён пройдзе па гарадах: Гродна (24–25 чэрвеня), Гомель (26–27 чэрвеня), Магілёў (28–29 чэрвеня), Віцебск (30 чэрвеня — 1 ліпеня) і завершыцца праект у сталіцы Беларусі (2–5 ліпеня).

Гэты праект уяўляе сабой інтэрактыўную экспазіцыю, якая прысвечана подзвігу савецкага народа ў гады Вялікай Айчыннай вайны.

arrow
Нашы выданні

Толькі самае цікавае — па-беларуску!

Напішыце ў рэдакцыю