Top.Mail.Ru
312

Унікальныя артэфакты з раскопак на замчышчы можна ўбачыць у Заслаўі

Фрагменты ўпрыгожванняў, манеты розных часоў, унікальная абутковая шпора — 20 верасня ў Заслаўі можна пазнаёміцца з унікальнымі знаходкамі на раскопках, якія прайшлі сёлета.


Увазе наведвальнікаў у адкрытай экспазіцыі на замчышчы прадстаўлены экспанаты — усё, што было знойдзена пры раскопках на ўязной браме і на плошчы. Гэта манеты розных стагоддзяў, фрагменты упрыгожванняў, прадметы побыту. Сярод іх — унікальная абутковая шпора як экіпіроўка вершніка, яна датуецца XIV стагоддзем. Усе экспанаты будуць перададзены ў адзін з гісторыка-краязнаўчых музеяў Заслаўя.

Зараз погляду аматараў гісторыі адкрыліся і элементы ўваходнай брамы, якая знаходзіцца ў стадыі кансервацыі. Праект не рэалізаваны да канца: уваход плануюць адкрыць цалкам, але гэтаму будзе папярэднічаць вялікая работа рэстаўратараў і праекціроўшчыкаў.

Сёння наведвальнікі дзякуючы акулярам віртуальнай рэальнасці могуць вярнуцца ў XVII стагоддзе і ўбачыць Заслаўе тых часоў, у тым ліку замак. Спецыяльна да свята «Дажынкі» яго арганізатары падрыхтавалі чатыры сюжэты. Дарэчы, сённяшні дзень даў старт у Заслаўі знакамітаму раней рыцарскаму турніру «Заслаўскі набат».

Данііл ХМЯЛЬНІЦКІ,

Фота Лізаветы ГОЛАД.


arrow
Нашы выданні

Толькі самае цікавае — па-беларуску!

Напішыце ў рэдакцыю