Top.Mail.Ru

Універсітэцкія алімпіяды пройдуць у 21 рэгіянальнай ВНУ краіны

Універсітэцкія алімпіяды, пераможцы якіх (дыпломы І, ІІ, ІІІ ступені) маюць права залічэння без уступных іспытаў, пройдуць у 21 рэгіянальнай ВНУ краіны. Гэта прадугледжана пастановай Міністэрства адукацыі ад 11 лістапада 2026 года № 192, афіцыйна апублікаванай на Нацыянальным прававым інтэрнэт-партале, паведамляе БелТА.


Алімпіяда для 11-класнікаў праводзіцца з мэтай прыцягнення ва ўніверсітэты абітурыентаў, найбольш падрыхтаваных і матываваных на асваенне канкрэтнай спецыяльнасці, а таксама пашырэння шляхоў і форм узаемадзеяння ВНУ са школамі і каледжамі, павышэння цікавасці ўдзельнікаў да вучэбных прадметаў, якія вывучаюцца, развіцця іх творчых здольнасцяў, паглыблення тэарэтычных ведаў і практычных уменняў, актывізацыі работы факультатыўных заняткаў і прафарыентацыйных мерапрыемстваў.

Папярэдні этап штогадовай алімпіяды па кожным навучальным прадмеце арганізоўваецца са снежня па студзень навучальнага года. Заключны этап па кожным навучальным прадмеце праводзіцца, як правіла, у апошнія выхадныя лютага адначасова ў кожнай ВНУ. Падвядзенне вынікаў ажыццяўляецца з 1 па 10 сакавіка навучальнага года.

Квота для залічэння без уступных іспытаў пераможцаў алімпіяд складае да 5 працэнтаў ад кантрольных лічбаў прыёму за кошт сродкаў бюджэту па спецыяльнасцях у дзённай форме атрымання адукацыі ў навучальным годзе, па спецыяльнасцях «сельская гаспадарка», «ветэрынарыя», «рыбная гаспадарка» і «ахова працы» — да 15 працэнтаў. Месцы, якія засталіся вакантнымі, перадаюцца на агульны конкурс.

Пастанова ўступае ў сілу пасля яе афіцыйнага апублікавання.

arrow
Нашы выданні

Толькі самае цікавае — па-беларуску!

Напішыце ў рэдакцыю