2 красавіка штогод адзначаецца Дзень яднання народаў Беларусі і Расіі — свята, устаноўленае ўказамі прэзідэнтаў дзвюх краін. Асноўныя ўрачыстасці традыцыйна праходзяць у Мінску і Маскве. «У святочных мерапрыемствах прымаюць удзел кіраўнікі органаў улады і дзяржаўнага кіравання, палітычныя дзеячы, прадстаўнікі творчай інтэлігенцыі і шырокай грамадскасці», — адзначылі ў Пастаянным камітэце.
У Мінску 2 красавіка ў 17.00 у Палацы Рэспублікі пройдзе ўрачысты канцэрт «Сіла зямлі — сувязь народаў» з удзелам любімых у Беларусі і Расіі выканаўцаў і творчых калектываў з дзвюх краін.
У гэты ж дзень у Маскве ў 19.00 на новай сцэне Вялікага тэатра Расіі адбудзецца канцэрт «Дзве душы — адзін лёс». У ім прымуць удзел Дзяржаўны акадэмічны ансамбль танца імя І. А. Майсеева, Дзяржаўны акадэмічны рускі народны хор імя М. Е. Пятніцкага, аркестр народных інструментаў імя Л. Г. Зыкінай, народны артыст Беларусі Анатоль Ярмоленка, беларускі фальклорны гурт «Купалінка» і іншыя артысты і калектывы.