Top.Mail.Ru

Урачыстая цырымонія ўручэння пагон і ўзнагарод супрацоўнікам органаў унутраных спраў і ваеннаслужачым унутраных войскаў МУС прайшла ў Мінску

Традыцыйна месцам правядзення мерапрыемства стала Зала Перамогі Беларускага дзяржаўнага музея гісторыі Вялікай Айчыннай вайны. Для кожнага жыхара Беларусі гэта святое месца, якое нагадвае пра гераічны подзвіг народа, які адстаяў мір і незалежнасць краіны ў барацьбе з нямецка-фашысцкімі захопнікамі.



У знакавым мерапрыемстве прыняў удзел міністр унутраных спраў Іван КУБРАКОЎ:

— Сёння праводзім урачыстае ўручэнне дзяржаўных узнагарод і пагон палкоўніка. Асаблівую значнасць надае тое, што такое званне ў нашай краіне прысвойваецца ўказам кіраўніка дзяржавы. Гэта высокая ацэнка нашай работы, людзей у пагонах у цэлым, — падкрэсліў міністр.

Звяртаючыся да адзначаных узнагародамі калег, Іван Кубракоў падкрэсліў, што іх служба патрабуе поўнай самааддачы і часам звязана з рызыкай для жыцця. Таму міністр цёпла падзякаваў сем’ям афіцэраў, падкрэсліўшы, што менавіта блізкія людзі з’яўляюцца надзейным тылам і заўсёды чакаюць сваіх абаронцаў дома: «У Год беларускай жанчыны асобна хачу адзначыць падтрымку жонак. Менавіта яны заўсёды перажываюць і чакаюць. Калі дома ёсць надзейны тыл, можна выканаць любыя пастаўленыя задачы».

У цырымоніі ўшанавання таксама прынялі ўдзел намеснікі кіраўніка ведамства, начальнікі дэпартаментаў, сталічнага глаўка і УУС Мінскай вобласці, прадстаўнікі падраздзяленняў цэнтральнага апарату ведамства і ветэранскай арганізацыі. Акрамя дзеючых супрацоўнікаў, на мерапрыемстве прысутнічалі і будучыя абаронцы правапарадку — навучэнцы Спецыялізаванага ліцэя МУС і выхаванцы ваенна-патрыятычных клубаў, якія яшчэ толькі пераймаюць вопыт старэйшага пакалення.

Аміна НАЗАРАВА
Фота МУС Беларусі


arrow
Нашы выданні

Толькі самае цікавае — па-беларуску!

Напішыце ў рэдакцыю