Ускладанне кветак да стэлы «Мінск — горад-герой» традыцыйна адкрывае праграму святкавання Дня горада. Сёлета сталіца адзначае 958 гадоў з дня заснавання, передае БелТА.
Мінчане прыйшлі ўшанаваць памяць удзельнікаў Вялікай Айчыннай вайны, якія загінулі пры абароне Радзімы і сталіцы. У цырымоніі прынялі ўдзел Старшыня Савета Рэспублікі Наталля Качанава, міністр унутраных спраў Іван Кубракоў, старшыня Мінгарвыканкама Уладзімір Кухараў.
У знакавым для беларусаў месцы сабраліся прадстаўнікі Мінгарвыканкама, раённых адміністрацый, грамадскасці, прадпрыемстваў горада, сілавых ведамстваў, дэпутаты, госці з гарадоў-пабрацімаў, ветэраны, моладзь.
Да пачатку цырымоніі ля стэлы прайшло тэатралізаванае прадстаўленне.