Top.Mail.Ru

Урачыстая цырымонія ўзнагароджання ганаровага звання «Віцябчанін года» працягнула святочныя мерапрыемствы


Да святкавання 1052-годдзя Віцебска і 82-годдзя яго вызвалення ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў горад падрыхтаваўся грунтоўна: толькі за апошні год ён пабагацеў на новыя дамы, рэканструяваныя сацыяльна значныя аб’екты, працягвае развіваць прамысловы, турыстычны, культурны патэнцыял. Да свайго свята і напярэдадні «Славянскага базара» абласны цэнтр упрыгожаны мноствам кветкавых кампазіцый, новымі элементамі ілюмінацыі, малымі архітэктурнымі формамі. Так, ля канцэртнай залы «Віцебск» сёння адкрыта чарговага скульптурная кампазіцыя валошкі ў вобразе артыста з мікрафонам і васількамі. Сёння абласны цэнтр ператварыўся ў адзіную канцэртна-фестывальна-спартыўную пляцоўку, дзе пануе прыўзняты настрой.

Славу любімаму Віцебску здабываюць яго жыхары. Тыя з іх, хто асабліва вылучыўся як прафесіянал, рупліўца, творца, мецэнат, ушанаваны званнем «Віцябчанін года».

У намінацыі «Падзея года» гэта намеснік дырэктара прадпрыемства «Саўлукоў-Мэбля» Аляксей Пашчанка, галоўны спецыяліст прадпрыемства «Віцебскрэклама» Аляксей Цыцын. У намінацыі «Праект года» — інжынер-канструктар прадпрыемства «Вітбудтэхмаш» Вячаслаў Мінаеў, рэктар абласнога інстытута развіцця адукацыі Вольга Лапацінская, дырэктар завода электравымяральных прыбораў Яўген Лядвін. У намінацыі «Мецэнат года» — заснавальнік футбольнага клуба «МЛ Віцебск» Арцём Лявонаў. У намінацыі «Дэбют года» — студэнт ВДМУ імя П.М. Машэрава Клім Астрамовіч. У намінацыі «Грамадскае прызнанне» — кіраўнік заслужанага аматарскага калектыву Ўзорнага харэаграфічнага ансамбля «Зорька» ЦК «Віцебск» Наталля Чарнюк, рабочы па комплекснай уборцы і ўтрыманні дамаўладанняў ЖЭУ № 19 Святлана Губко. 

Святлана ЯКАЎЛЕВА,
фота з адкрытых крыніц.

arrow
Нашы выданні

Толькі самае цікавае — па-беларуску!

Напішыце ў рэдакцыю