Top.Mail.Ru

Урад актуалізаваў правілы знаходжання замежных грамадзян і асоб без грамадзянства ў Беларусі

Урад актуалізаваў правілы знаходжання замежных грамадзян і асоб без грамадзянства ў Беларусі. Адпаведную пастанову падпісаў прэм'ер-міністр Аляксандр Турчын, паведамілі ў прэс-службе ўрада.

Пастанова Савета Міністраў «Аб знаходжанні замежных грамадзян і асоб без грамадзянства ў Рэспубліцы Беларусь» распрацавана ў мэтах выканання плана мерапрыемстваў па выкананні прадпісанняў, выкладзеных у арт. 5 закона ад 2 лютага 2026 года № 130-З «Аб змяненні законаў па пытаннях дзяржаўнай дактыласкапічнай рэгістрацыі». 

У прыватнасці, пастановай зацвярджаюцца ў новай рэдакцыі правілы знаходжання замежных грамадзян і асоб без грамадзянства ў Беларусі, карэктуецца пастанова Савета Міністраў ад 19 студзеня 2006 года № 63. Прадугледжваецца праходжанне абавязковай дзяржаўнай дактыласкапічнай рэгістрацыі замежнымі грамадзянамі пры транзітным праездзе імі праз тэрыторыю Беларусі.

Акрамя таго, карэктуецца пастанова Савета Міністраў ад 15 чэрвеня 2019 года № 395  «Аб рэалізацыі Закона Рэспублікі Беларусь «Аб унясенні змяненняў і дапаўненняў у Закон Рэспублікі Беларусь «Аб дзяржаўных закупках тавараў (работ, паслуг)». У сувязі са зменамі ст. 11 закона ад 4 студзеня 2010 года № 105-З «Аб прававым становішчы замежных грамадзян і асоб без грамадзянства ў Рэспубліцы Беларусь» (замежнікі, якія часова знаходзяцца і часова пражываюць у Беларусі, не маюць права весці ў краіне індывідуальную прадпрымальніцкую дзейнасць), адмяняецца права дадзенай катэгорыі грамадзян на ажыццяўленне разавай рэалізацыі тавараў на рынках і (або) у іншых устаноўленых мясцовымі выканаўчымі і распарадчымі органамі месцах.


arrow
Нашы выданні

Толькі самае цікавае — па-беларуску!

Напішыце ў рэдакцыю