Дакумент падрыхтаваны ў мэтах комплекснага перагляду дзеючых з 2005 года спісаў вытворчасцяў, работ, прафесій, пасад са шкоднымі і цяжкімі ўмовамі працы, на падставе якіх наймальнікам вызначаюцца пасады (прафесіі) работнікаў, што падлягаюць прафесійнаму пенсіённаму страхаванню.
Сярод асноўных карэкціровак у складзе спісаў — выключэнне прафесій і пасад, якія страцілі актуальнасць у сувязі са зменамі ў тэхналогіях і арганізацыі працы. Так, на падставе праведзенага Мінпрацы аналізу выключаны 406 прафесій (пасад), якія фактычна не прымяняюцца ў эканоміцы, 356 прафесій (пасад), па якіх ні ў адной з арганізацый па выніках праведзеных атэстацый не пацвердзіліся паказчыкі шкодных умоў працы, 78 прафесій (пасад), па якіх вынікі атэстацыі паказалі аптымальныя або дапушчальныя ўмовы працы.
Акрамя таго, назвы прафесій (пасад) у спісах прыводзяцца ў адпаведнасць са зменамі ў кваліфікацыйных даведніках. Таксама ўдакладняюцца фармулёўкі работ, умоў і паказчыкаў з улікам правапрымяняльнай практыкі.
Пастанова дазволіць скараціць у арганізацыях залішнія грашовыя і часавыя затраты, звязаныя з правядзеннем атэстацыі на працоўных месцах, на якіх ацэнка шкоднасці не пацвярджае правы работнікаў на прафесійнае пенсіённае страхаванне, адзначылі ў прэс-службе ўрада.