Урад Беларусі і «Газпрам» падпісалі дарожную карту супрацоўніцтва на 2025—2030 гады, паведамляе БелТА.
Ад урада Беларусі дарожную карту зацвердзіў намеснік Прэм’ер-міністра Беларусі Віктар Каранкевіч, ад ПАТ «Газпрам» — кіраўнік кампаніі Аляксей Мілер.
Дарожная карта накіравана на развіццё ўзаемадзеяння ў паліўна-энергетычнай і прамысловай сферах. У тым ліку на пашырэнне выкарыстання прадукцыі беларускіх вытворцаў прадпрыемствамі «Газпрама», садзейнічанне выпуску сучаснай тэхнікі і абсталявання для энергетычнай галіны, павышэнне ўзроўню тэхналагічнай кааперацыі бакоў.