Top.Mail.Ru

Урад і КДК зацвердзілі сумесную праграму дзеянняў па стабілізацыі цэн

Асноўная мэта рэалізацыі Праграмы ў 2025 годзе — насычэнне ўнутранага рынку таварамі з улікам прынцыпу фарміравання справядлівай цаны.


Урад і Камітэт дзяржаўнага кантролю зацвердзілі сумесную праграму дзеянняў па стабілізацыі цэн, удасканаленні метадалогіі цэнаўтварэння і кантрольнай дзейнасці за выкананнем заканадаўства аб цэнаўтварэнні на 2025 год. 

Як паведамілі ў прэс-службе ўрада, праграма з’яўляецца стратэгічным планам і змяшчае меры па насычэнні ўнутранага рынку таварамі, меры эканамічнага і адміністрацыйнага характару, а таксама па ўдасканаленні антыманапольнага, цэнавага рэгулявання і кантролю.

  • Асноўная мэта рэалізацыі Праграмы ў 2025 годзе — насычэнне ўнутранага рынку таварамі з улікам прынцыпу фарміравання справядлівай цаны.
Трэба сказаць, што сумесныя праграмы ўрада і Камітэта дзяржаўнага кантролю рэалізуюцца з 2022 года. 
— Практычна ўсе запланаваныя мерапрыемствы такой праграмы на мінулы год насілі выніковы характар, — адзначылі ў Саўміне.

arrow
Нашы выданні

Толькі самае цікавае — па-беларуску!

Напішыце ў рэдакцыю