Урад падоўжыў дазвол ажыццяўляць разлікі ў валюце пры грузаперавозках. Гэта прадугледжана пастановай Савета Міністраў і Нацыянальнага банка № 824/29 ад 31 снежня 2025 года, якая апублікавана на Нацыянальным прававым інтэрнэт-партале, паведаміла БелТА.
Дакумент уносіць змяненні ў пастанову Савета Міністраў і Нацыянальнага банка № 392/7 ад 6 ліпеня 2021 года «Аб правядзенні валютных аперацый».
Юрыдычным асобам і ІП (рэзідэнтам Беларусі) дазволена выкарыстоўваць замежную валюту для разлікаў за транспартныя і экспедыцыйныя паслугі, звязаныя з перавозкамі грузаў за межы і з-за межаў Беларусі, а таксама пры транзіце праз Беларусь да 1 студзеня 2027 года. Гэта мера накіравана на падтрымку транспартнай галіны ў рамках міжнародных перавозак.
Пастанова ўступае ў сілу з дня яе прыняцця.