Саўмін Беларусі накіруе вытворцу 17 млн рублёў з інавацыйных фондаў (9 млн — з абласнога, 8 млн — з рэспубліканскага). Адпаведная пастанова размешчаная на Нацыянальным прававым партале.
Грошы пойдуць на будаўніцтва і мадэрнізацыю прадпрыемства, якую завершаць да канца 2028 года. Чаканы эфект — рост выручкі на 10 %.
Фабрыка, заснаваная ў 1928 годзе, цяпер экспартуе ў Расію і СНД да 80 % сваёй прадукцыі (валёнкі, коўдры, падушкі).
У выпадку недасягнення мэтавых паказчыкаў сродкі прыйдзецца вярнуць. Адказнымі прызначаныя дырэктар фабрыкі і кіраўнік канцэрна «Беллегпрам».