Top.Mail.Ru

Урад удакладніў аб’ёмы фінансавання будоўляў па дзяржінвестпраграме на 2025 год

Урад удакладніў пералік будоўляў і аб’ёмы фінансавання аб’ектаў дзяржінвестпраграмы на 2025 год. Гэта прадугледжана пастановай Савета Міністраў ад 26 ліпеня 2025 года № 406, якая афіцыйна апублікавана на Нацыянальным прававым інтэрнет-партале, паведамляе БелТА.


Дакумент удакладняе пералік будоўляў і аб’ектаў, а таксама аб’ёмы фінансавання будаўніцтва аб’ектаў Дзяржаўнай інвестыцыйнай праграмы на 2025 год. У пералік уключылі аб’ект «Праектаванне і будаўніцтва (рэканструкцыя) аб’ектаў энергетычнай інфраструктуры (уключаючы праектна-пошукавыя работы) (па асобным пераліку, узгодненым з Міністэрствам эканомікі, Міністэрствам фінансаў, Дзяржаўным ваенна-прамысловым камітэтам)» з аб’ёмам фінансавання за кошт сродкаў дзяржаўнага мэтавага бюджэтнага фонду нацыянальнага развіцця ў суме Br6,1 млн. 

Пастанова ўступае ў сілу з дня яе прыняцця.


arrow
Нашы выданні

Толькі самае цікавае — па-беларуску!

Напішыце ў рэдакцыю