Top.Mail.Ru
148

Урад устанавіў таксавы кошт драўніны на корані ў 2026 годзе

Урад устанавіў таксавы кошт на драўніну асноўных лясных парод, якая адпускаецца на корані, у 2026 годзе. Адпаведная пастанова Савета Міністраў ад 31 снежня 2025 года № 803 апублікаваная на Нацыянальным прававым інтэрнэт-партале, паведаміла БелТА. 


Дакументам прадугледжана, што такса першага разраду за адзін шчыльны кубаметр буйной дзелавой драўніны без кары для хвоі і лістоўніцы складзе Br32,53, елкі, піхты, грушы, яблыні, белай акацыі — Br28,41, дубу, ясеня, клёну — Br112,44, бярозы (акрамя бярозы карэльскай), алешыны чорнай, граба, ільмовых, ліпы — Br10,75, асіны, алешыны шэрай, ясакара, таполі, вярбы дрэвападобнай — Br1,91. 

Таксы — своеасаблівая плата за вырошчванне драўніны. Яны прызначаныя для кампенсацыі выдаткаў лясной гаспадаркі на ўзнаўленне, ахову і абарону лясоў. Кошт драўніны, якая адпускаецца на корані, вызначаецца згодна з памерам такс (з 1-га па 5-ы разрад) у залежнасці ад катэгорыі якасці (буйная, сярэдняя, дробная, дрывяная), а таксама парод.

arrow
Нашы выданні

Толькі самае цікавае — па-беларуску!

Напішыце ў рэдакцыю