Урад вызначыў 16 праектаў, накіраваных на сацыяльна-эканамічнае развіццё рэгіёнаў, якія пацярпелі ад аварыі на Чарнобыльскай АЭС. Адпаведную пастанову падпісаў Прэм’ер-міністр Аляксандр Турчын, паведамляе БелТА.
Пастанова Савета Міністраў «Аб вызначэнні пераліку» падрыхтавана МНС сумесна з Брэсцкім, Гомельскім, Гродзенскім і Магілёўскім аблвыканкамамі і прадугледжвае рэалізацыю 16 праектаў у 2026 годзе са сродкаў рэспубліканскага бюджэту, выдзеленых аблвыканкамам у выглядзе субвенцый на развіццё гэтых тэрыторый. У тым ліку сем праектаў у вытворчай сферы (уключаючы сельскагаспадарчую), шэсць — у галіне аховы здароўя, два — у галіне адукацыі (у тым ліку ўзвядзенне басейна), адзін — у сацыяльнай сферы.
З 16 праектаў дзевяць уключаны ў адпаведныя дзяржаўныя праграмы па напрамках дзейнасці, пяць плануецца ўключыць у дзяржпраграмы «АПК будучыні» і «Беларусь інтэлектуальная», два вытворчыя праекты будуць рэалізаваны ў рамках інвестыцыйнай праграмы Гомельскай вобласці.