У Беларусі вызначаны тэрміны правядзення навагодніх дабрачынных акцый «Нашы дзеці» і «Ад усёй душы», паведамляе БелТА.
Мерапрыемствы акцый будуць праводзіцца штогод: «Нашы дзеці» — з 15 снежня па 14 студзеня, «Ад усёй душы» — з 23 снежня па 14 студзеня. Гэтыя акцыі праводзяцца па ініцыятыве кіраўніка дзяржавы.
Акцыя «Нашы дзеці» накіравана на падтрымку дзяцей з малазабяспечаных сем’яў, сем’яў, дзе выхоўваюцца дзеці-сіроты, дзеці-інваліды, і іншых катэгорый.
Акцыя «Ад усёй душы» накіравана на падтрымку пажылых людзей, уключэнне дзяцей і моладзі ў дзейнасць па аказанні дапамогі і праяву грамадствам увагі і клопату пра старэйшае пакаленне.