Адпаведную пастанову падпісаў Прэм’ер-міністр, паведамілі ў прэс-службе ўрада.
Адпаведную пастанову падпісаў Прэм’ер-міністр, паведамілі ў прэс-службе ўрада.
Мерапрыемствы акцый будуць праводзіцца штогод:
«Нашы дзеці» — з 15 снежня да 14 студзеня;
«Ад усёй душы» — з 23 снежня да 14 студзеня.
Гэтыя акцыі арганізаваны па ініцыятыве кіраўніка дзяржавы.
Акцыя «Нашы дзеці» накіравана на падтрымку дзяцей з малазабяспечаных сем’яў, сем’яў, дзе выхоўваюцца дзеці-сіроты і дзеці-інваліды, і іншых катэгорый.
Акцыя «Ад усёй душы» накіравана на падтрымку пажылых людзей, далучэнне дзяцей і моладзі да дзейнасці па аказанні дапамогі і праяўленне грамадствам клопату аб старэйшым пакаленні.