Top.Mail.Ru

Урад вызначыў умовы для бяспошліннага ўвозу з КНР алюмініевай фольгі і дыяксіду тытану

Прэм’ер-міністр Аляксандр Турчын падпісаў пастанову Савета Міністраў «Аб пацвярджэнні мэтавага прызначэння тавараў», згодна з якой вызначаны ўмовы для бяспошліннага ўвозу з Кітайскай Народнай Рэспублікі (КНР) алюмініевай фольгі, дыяксіду тытану і графітаваных электродаў, паведамілі ў прэс-службе ўрада.

Дакумент распрацаваны ў мэтах рэалізацыі ўмоў увозу на тэрыторыю Рэспублікі Беларусь з КНР дыяксіду тытану, алюмініевай фольгі і графітаваных электродаў. Пастановай вызначаны парадак выдачы ўпаўнаважанымі органамі пацвярджэння мэтавага прызначэння тавару, які ўвозіцца без выплаты антыдэмпінгавай пошліны і ў межах штогадовых аб’ёмаў, пры ўмове яго выкарыстання пры вытворчасці прадукцыі арганізацыямі Рэспублікі Беларусь.

З улікам забеспячэння інтарэсаў зацікаўленых асоб усіх форм уласнасці і тэрытарыяльнай даступнасці адміністрацыйнай працэдуры ў якасці ўпаўнаважаных органаў вызначаны Мінпрам, канцэрн «Беллеспаперапрам», аблвыканкамы і Мінскі гарвыканкам.

Прадугледжаныя ў пастанове падыходы накіраваны на забеспячэнне даступнасці квоты розным імпарцёрам, а таксама дадуць магчымасць аператыўна пераразмяркоўваць нявыкарыстаныя аб’ёмы і забяспечваць максімальную выбарку квоты ў рамках каляндарнага года. Пастанова таксама накіравана на абарону айчынных вытворцаў і забеспячэнне іх неабходнай сыравінай.


arrow
Нашы выданні

Толькі самае цікавае — па-беларуску!

Напішыце ў рэдакцыю