Top.Mail.Ru
105

Урад вызначыў, які гуманітарны груз Беларусь адправіць у В'етнам

У адпаведнасці з даручэннем Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь Саветам Міністраў прынята рашэнне аб накіраванні ў Сацыялістычную Рэспубліку В'етнам гуманітарнай дапамогі. Адпаведную пастанову падпісаў Прэм'ер-міністр Аляксандр Турчын, паведамілі ў прэс-службе ўрада.

Урадам даручана МНС сумесна з зацікаўленымі сфарміраваць гуманітарны груз з таварамі беларускай вытворчасці: 5,6 т малака натуральнага згушчанага з цукрам, 10 т цукру, 1500 коўдраў, больш за 7000 пакрывал і 2000 камплектаў пасцельных рэчаў. 

Ва ўзаемадзеянні з Мінтрансам даручана забяспечыць дастаўку грузу брацкаму в’етнамскаму народу.

Як паведамлялася раней, Аляксандр Лукашэнка прыняў рашэнне аб аказанні гуманітарнай дапамогі В’етнаму ў адказ на просьбу аб садзейнічанні ў ліквідацыі наступстваў серыі маштабных стыхійных бедстваў, якія ў 2025 годзе абрынуліся на В’етнам і прывялі да шматлікіх ахвяр і разбурэнняў.

Рэспубліка Беларусь накіруе дапамогу брацкаму в’етнамскаму народу, кіруючыся прынцыпам гуманізму і ўстаноўленымі паміж дзвюма краінамі адносінамі стратэгічнага партнёрства.


arrow
Нашы выданні

Толькі самае цікавае — па-беларуску!

Напішыце ў рэдакцыю