Top.Mail.Ru
229

Урад зацвердзіў дзяржпраграму «Навука для эканомікі і грамадства» на 2026-2030 гады

Урад зацвердзіў Дзяржаўную праграму «Навука для эканомікі і грамадства» на 2026-2030 гады. Адпаведную пастанову падпісаў Прэм’ер-міністр Беларусі Аляксандр Турчын, паведамілі ў прэс-службе ўрада.



Мэтай дзяржаўнай праграмы з’яўляецца садзейнічанне забеспячэнню тэхналагічнага суверэнітэту Беларусі і развіццё новых высокатэхналагічных галін эканомікі, такіх як касмічная дзейнасць, атамная энергетыка, біябяспека, робататэхніка, опта- і ЗВЧ-электроная кампанентная база для забеспячэння нацыянальнай бяспекі і іншыя.

Яе мерапрыемствы накіраваны на развіццё беларускай касмічнай сістэмы дыстанцыйнага зандзіравання Зямлі, забеспячэнне прысутнасці Беларусі ў Антарктыдзе, стварэнне беларускімі спецыялістамі сістэмы эфектыўнай і бяспечнай эксплуатацыі аб’ектаў выкарыстання атамнай энергіі, абыходжання з радыеактыўнымі адходамі і адпрацаваным ядзерным палівам, забеспячэнне біялагічнай бяспекі насельніцтва, жывёл, раслін і навакольнага асяроддзя ад уздзеяння знешніх небяспечных біялагічных фактараў, развіццё навуковай і вытворчай інфраструктуры для стварэння тэхналогій і вытворчасцей V і VI тэхналагічных укладаў.

Аб’ём фінансавання дзяржаўнай праграмы — Br579 млн.


arrow
Нашы выданні

Толькі самае цікавае — па-беларуску!

Напішыце ў рэдакцыю