Дакументам таксама вызначаюцца заданні для міністэрстваў і ведамстваў па падрыхтоўцы да работы ў асенне-зімовы перыяд 2025/2026 года.
Арганізацыйна-тэхнічныя мерапрыемствы, якія забяспечваюць устойлівае і надзейнае паліва- і энергазабеспячэнне спажыўцоў у асенне-зімовы перыяд 2025/2026 года, павінны быць распрацаваны рэспубліканскімі органамі дзяржкіравання і іншымі дзяржарганізацыямі, падпарадкаванымі ўраду, аблвыканкамамі і Мінскім гарвыканкамам да 1 ліпеня 2025 года. Тэрмін рэалізацыі гэтых мерапрыемстваў — да 20 верасня 2025-га.Дакумент устанаўлівае аб’ёмы выкананых у 2024 годзе прадпрыемствамі электраэнергетыкі, якія ўваходзяць у склад ДВА «Белэнерга», і арганізацыямі ЖКГ работ па замене і будаўніцтве цеплавых сетак; запасаў топачнага мазуту, якія ствараюцца да ацяпляльнага сезона 2025/2026 года; запасаў драўнянага паліва (сыравіны), якія ствараюцца на 1 кастрычніка 2025 года, для арганізацый ЖКГ.
Зацвярджаюцца рэкамендуемыя аб’ёмы закупкі ў 2025 годзе палівазабеспячальнымі арганізацыямі камунальнай формы ўласнасці тарфяных брыкетаў у арганізацый, якія ўваходзяць у склад ДВА «Белпалівагаз». Вызначаны і пералік кацельняў, якія маюць павышаны расход паліва і электрычнай энергіі на адпушчаную цеплавую энергію, у якіх у 2025 годзе запланавана завяршэнне работ па аптымізацыі рэжымаў, а таксама саставу асноўнага і дапаможнага абсталявання.