Top.Mail.Ru

Урад зацвердзіў новыя правілы бытавога абслугоўвання: што зменіцца для спажыўцоў

Урад зацвердзіў новыя правілы бытавога абслугоўвання. Адпаведную пастанову падпісаў Прэм’ер-міністр Аляксандр Турчын, паведамляе БелТА.


Дакумент, распрацаваны на аснове прапаноў суб’ектаў гаспадарання, якія аказваюць бытавыя паслугі, асацыяцый, а таксама Савета па развіцці прадпрымальніцтва, накіраваны на актуалізацыю правілаў бытавога абслугоўвання спажыўцоў з улікам практыкі прымянення. Пастанова накіравана на абарону правоў спажыўцоў, здымае праблемныя пытанні арганізацыі бытавых паслуг, у тым ліку аказання паслуг па пракаце, арэндзе і рамонце механічных транспартных сродкаў, спа-паслуг і іншых, забяспечвае празрыстасць прававых адносін пры ўстанаўленні скідак на бытавыя паслугі, аплаты паслуг па тэхнічным абслугоўванні і рамонце транспартных сродкаў, а таксама гарантыйных абавязацельстваў.

Пастановай актуалізуецца паняційны апарат правіл з улікам практыкі прымянення. Карэкціроўка паняццяў «прыёмны пункт», «дробны рамонт адзення», выключэнне тэрмінаў «работнік выканаўцы» і «спа-меню», увядзенне тэрмінаў «матэрыялы», «спа-тэхналогія», «выканаўца бытавых паслуг», «комплексны прыёмны пункт па прыёме заказаў на аказанне бытавых паслуг», «недабраякасныя матэрыялы», «непрыдатныя матэрыялы (вырабы)».

Удакладняюцца спосабы аплаты, парадак прыёмкі тавараў і гарантыйныя тэрміны. Скідка з тарыфу на бытавыя паслугі прадастаўляецца пры ўмове яе поўнай аплаты пры афармленні замовы. У выпадку бязвыплатнага ўстаранення недахопаў аказанай паслугі прадаўжаецца гарантыйны тэрмін на такую паслугу на перыяд, на працягу якога ўстараняліся выяўленыя недахопы. Пры ўхіленні спажыўца ад прыёмкі выраба або неабходнасці забраць замову спажывец інфармуецца, у тым ліку паштовым апавяшчэннем. 

Акрамя таго, дэталёва ўрэгуляваны парадак аказання бытавых паслуг па пракаце і арэндзе механічных транспартных сродкаў. Памер няўстойкі за кожны дзень пратэрміноўкі за несвоечасовае вяртанне прадмета пракату або неўнясення ў тэрмін чарговага плацяжу складае 1% ад арэнднай платы па дагаворы пракату і можа быць зменшаны пры ўмове, калі гэта вызначана дагаворам. Пры аказанні паслугі па тэхабслугоўванні і рамонце механічных транспартных сродкаў выканаўца абавязаны ўказваць у дакуменце, які пацвярджае факт аказання бытавой паслугі, выкарыстаныя матэрыялы і іх кошт, а таксама канчатковы кошт работ (паслуг) з іх выкарыстаннем.

Аптымізавана інфармацыя, абавязковая для размяшчэння ў сельскім комплексным прыёмным пункце па прыёме заказаў на аказанне бытавых паслуг (з прычыны нязначнай плошчы асобных КПП).

Пастановай таксама ўносяцца іншыя кропкавыя змены.

«Такім чынам, прыняцце пастановы дасць магчымасць асучасніць састарэлыя правілы і спосабы аказання бытавых паслуг, устараніць няпэўнасці пры іх аказанні, а таксама мінімізаваць звароты грамадзян», — адзначылі ў прэс-службе ўрада.


arrow
Нашы выданні

Толькі самае цікавае — па-беларуску!

Напішыце ў рэдакцыю