Top.Mail.Ru
750

Урад зацвердзіў палажэнне аб воінскім уліку

Урад зацвердзіў палажэнне аб воінскім уліку. Гэта вынікае з пастановы Савета Міністраў Рэспублікі Беларусь ад 17 верасня 2025 года № 505, апублікаванай на Нацыянальным прававым інтэрнет-партале, паведамляе БелТА. 



Дакумент вызначае парадак арганізацыі работы па вядзенню воінскага ўліку мясцовымі выканаўчымі і распарадчымі органамі, прыпіскі грамадзян Рэспублікі Беларусь да прызыўных участкаў, вядзення воінскага ўліку грамадзян у ваенных камісарыятах, адасобленых падраздзяленнях ваенных камісарыятаў, мясцовых выканаўчых і распарадчых органах у сельскай мясцовасці і гарадах (пасёлках), дзе няма ваенных камісарыятаў (адасобленых падраздзяленняў), а таксама ў дзяржаўных органах, арганізацыях і ўстановах адукацыі незалежна ад форм уласнасці.

Пастанова набывае моц пасля яе афіцыйнага апублікавання.


arrow
Нашы выданні

Толькі самае цікавае — па-беларуску!

Напішыце ў рэдакцыю