Top.Mail.Ru

Урадавая дэлегацыя Беларусі прыбыла з візітам у Ліван

Урадавая дэлегацыя Беларусі на чале з намеснікам прэм’ер-міністра Віктарам Каранкевічам прыбыла з візітам у Ліван, паведамілі БелТА.



На парадку дня — шырокае кола пытанняў. Бакі абмяркуюць спосабы і шляхі ўмацавання двухбаковага супрацоўніцтва па шэрагу напрамкаў. Так, узаемныя інтарэсы ёсць у сферы прамысловасці, сельскай гаспадаркі, будаўніцтва, а таксама стварэння інфраструктуры, у тым ліку лагістычнай.

Акрамя таго, чакаецца, што бакі абмяняюцца думкамі па міжнародных тэмах і звераць гадзіннікі на парламенцкім трэку.

«Дарэчы, гэта другі візіт беларускай дэлегацыі ў Ліван з пачатку года. Адносіны з гэтай краінай развіваюцца планамерна і на перспектыву. Ліван можа стаць плацдармам для развіцця і прасоўвання беларускай прадукцыі на Блізкім Усходзе», — адзначылі ў прэс-службе ўрада.


arrow
Нашы выданні

Толькі самае цікавае — па-беларуску!

Напішыце ў рэдакцыю