Top.Mail.Ru

Ураджай азімага ячменю ў Беларусі ўпершыню перавысіў 1 млн тон

Ураджай азімага ячменю ў Беларусі ўпершыню перавысіў 1 млн тон. Пра гэта паведаміў на прэс-канферэнцыі генеральны дырэктар НПЦ Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі па земляробстве Сяргей Краўцоў, перадае БелТА.


«Пераадолены чарговы важны адрэзак ва ўборачнай-2026: мы ўжо намалацілі 2 млн тон збожжа. Убралі пакуль толькі адну культуру — азімы ячмень. Прыбаўка ва ўраджайнасці да мінулага года — больш за 3 ц/га. Упершыню ўраджай перавысіў 1 млн тон азімага ячменю. За ўсю гісторыю нашай краіны такога ўраджаю яшчэ не было», — сказаў Сяргей Краўцоў.

Азімы ячмень — адна з найбольш ранніх культур сярод збожжавай групы. «Гэта першая зернефуражная культура, якая ўжываецца ў кармленні ўсіх сельскагаспадарчых жывёл. Культура ўніверсальнага кірунку», — падкрэсліў навуковец.

Паводле яго слоў, цяпер у краіне ідзе інтэнсіўная ўборка рапсу, ураджайнасць на сярэднееўрапейскім узроўні. «Летась у сярэднім па Еўропе ўраджайнасць рапсу была 29 ц/га. Думаю, мы сёлета дасягнём прыкладна 28 ц/га ў сярэднім па Беларусі. Ураджай рапсу будзе больш за 1 млн тон алейнага семя. Гэта досыць высокі еўрапейскі паказчык», — падкрэсліў дырэктар інстытута. 

Свой уклад у павышэнне ўраджайнасці сельгаскультур уносяць беларускія навукоўцы. «Рапсу ў Беларусі толькі 40 гадоў. І літаральна 20 гадоў таму ўраджайнасць гэтай культуры не перавышала 10 ц/га. Віцебская вобласць тады наогул не вырошчвала рапс, таму што па ўсіх канонах з прычыны кліматычных умоў не магла ў сувязі з яго праблемнай перазімоўкай. За апошнія 20 гадоў мы дасягнулі еўрапейскіх паказчыкаў ураджайнасці. Раяніравана больш за 10 сартоў. У 2026 годзе таксама раяніраваны шэраг сартоў азімага і яравога рапсу. Ужо праходзяць сортавыпрабаванне гібрыды айчыннай селекцыі», — адзначыў Сяргей Краўцоў. Вялікая ўвага надаецца і селекцыі азімага ячменю, у 2026 годзе плануецца падаць у дзяржаўнае сортавыпрабаванне чатыры сарты.

arrow
Нашы выданні

Толькі самае цікавае — па-беларуску!

Напішыце ў рэдакцыю